Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр


Марцін МакДонах

Пераклад з англійскай мовы на рускую Валянціна Хітраво-Шмырава

КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ

Кухонны баявік па п'есе «Каралева прыгажосці з Лінэйна»

ПРЭМ'ЕРА: 30.08.2018

Апошні паказ: 03.02.2023

 

Працягласць: 110 хв.

з адным антрактам



Рэжысёр-пастаноўшчык

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 

Мастак-пастаноўшчык

КРЫСЦІНА БАРАНАВА

 

Музычнае афармленне

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 

Светлавое афармленне

АНДРЭЙ КАМАРОЎ

 

Гукарэжысёр

АЛЯКСЕЙ ПЯТКІН

 

Памочнік рэжысёра

ТАЦЦЯНА СТОКАЗ



Падзеі адбываюцца ў адной ірландскай вёсцы, дзе смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці і адзінокая і няшчасная дачка. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі, ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з псіхлячэбніцы і аблівання кіпячым алеем. І за ўсім гэтым стаіць глыбока духоўная гісторыя, расказаная з любоўю да людзей і пра любоў.

  • СПЕКТАКЛЬ — ДЫПЛАМАНТ XIV МІЖНАРОДНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА ФОРУМА «М.@rt.контакт-2019» (г. Магілёў, Беларусь);
  • ДЫПЛАМАНТ XV МІЖНАРОДНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ЖАНОЧАЙ ТВОРЧАСЦІ ІМЯ МАРЫІ ЗАНЬКАВЕЦКАЙ-2019 (г. Нежын, Украіна). ПРЫЗ У НАМІНАЦЫІ «НАЙЛЕПШЫ ЖАНОЧЫ АКЦЁРСКІ ДУЭТ» (Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна);
  • ДЫПЛАМАНТ XIV МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «СЛАВЯНСКІЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ-2019» (г. Гомель, Беларусь). ПРЫЗ У НАМІНАЦЫІ «НАЙЛЕПШАЯ ЖАНОЧАЯ РОЛЯ» (Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна).

ВІДЭА


ПРЭСА


ГАСТРОЛІ

2019 год

  • г. Гродна, Беларусь (на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра);

 

2020 год

  • г. Кіеў, Украіна (на сцэне Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П.І. Чайкоўскага);
  • г. Адэса, Украіна (на сцэне Адэскага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра);

2022 год

  • г. Мінск, Беларусь (на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі).

РОЛІ ВЫКОНВАЛІ:


Морын Фолан

ВАЛЕРЫЯ ЛАГУТА

 

Мэг Фолан

ГАЛІНА АНЧЫШКІНА

 

Пата Дулі

СЯРГЕЙ АРЦЁМЕНКА

ПАВЕЛ КАНЁК

 

Рэй Дулі

ЯРАСЛАЎ КУБЛІЦКІ

ВІКТАР ТУЛУПАЎ