МІЖНАРОДНЫЯ АЎТАРСКІЯ ЧЫТАННІ СТЫПЕНДЫЯТАЎ МІЖНАРОДНАЙ СЕТКІ ЛІТАРАТУРНЫХ ЦЭНТРАЎ «HALMA»


28.06.2011
28.06.2011

Двухмоўная прэзентацыя твораў Урса Манхарта (Берн, Швейцарыя)

 

па-нямецку - УРС МАНХАРТ
па-беларуску - ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 


Швейцарскі пісьменнік Урс Манхарт нарадзіўся ў 1975 годзе ў Рорбаху, жыве і працуе ў Берне. Як пісьменнік набыў папулярнасць дзякуючы свайму дэбютнаму раману «Рысь», што выйшаў у 2004 годзе; кніга стала бестселерам і на сённяшні дзень перавыдавалася чатыры разы. У 2006 годзе пабачыў свет другі раман Манхарта пад назвай «Анамалія геамагнітнага поля на паўднёвым усходзе ад Дамадасолы», за які ён у 2007 годзе быў узнагароджаны Кніжнай прэміяй кантона Берн. У 2008 годзе выйшла «Кур’ерская навэла альбо Звязка ключэй Антоніі Сэтэмбрыні, якую яшчэ трэба таемна перадаць».

АРГАНІЗАТАРЫ ПРАЕКТА:
Міжнародная сетка літаратурных цэнтраў «Halma»,
Кнігарня «Логвінаў».


05.10.2011
05.10.2011

Двухмоўная прэзентацыя твораў Паўла Цтыбара (Прага, Чэхія) 

 

па-чэшску - ПАВЕЛ ЦТЫБАР
па-беларуску - ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 


Павел Цтыбар нарадзіўся ў 1971 г. Скончыў факультэт машынабудавання Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэту (Прага, 1994) і аспірантуру пры ім. З 1994 працуе ў Інстытуце фізікі плазмы Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый і 3 патэнтаў. На пачатку 1990-х апублікаваў тры кніжкі мастацкай літаратуры і пасля 15-гадовага перапынку выпусціў яшчэ дзве кнігі з 2009 г.

АРГАНІЗАТАРЫ ПРАЕКТА:
Міжнародная сетка літаратурных цэнтраў «Halma»,
Кнігарня «Логвінаў»,
Чэшскі Інстытут Мастацтва (Institut Umění).