Сучасны мастацкі тэатр (СХТ) / г. Мінск


Алехандра Касона

ШЧАСЦЕ ЁСЦЬ!

Меладрама ў 2-х дзеях па п'есе "І паміраючы дрэвы стаяць"

 

 

Сцэнічная рэдакцыя

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

Свет здзяйснення жаданняў - гэта чароўны свет, дзе можа адбыцца ўсё, што заўгодна, трэба толькі захацець. Гераіня спектакля сеньёра Эўхения Бальбоа, адзінае жаданне якой - убачыць даўно зніклага любімага ўнука. Каб вярнуць сэнс існавання сваёй жонцы, сеньёр Фернанда Бальбоа ідзе на авантуру... Кранальныя і вясёлыя сітуацыі, пакладзеныя ў аснову п'есы «І паміраючы дрэвы стаяць» аднаго з выбітных еўрапейскіх драматургаў XX стагоддзя Алехандра Касоны даюць падставу для роздуму пра каштоўнасць сямейнага шчасця. Для кожнага з герояў гэтая гісторыя становіцца праверкай на высакароднасць альбо амаральнасць на шляху да набыцця шчасця. Кранальная гісторыя адрасаваная ўсім неабыякавым людзям, хто  ўспрымае меладраматычны сюжэт, добры тонкі гумар і пранізлівую акцёрскую ігру. 

Прэм'ера - 30.04.2017

Афіша спектакля / © Дар'я Андрэева
Афіша спектакля / © Дар'я Андрэева


Рэжысёр-пастаноўшчык

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

Мастак

ІРЫНА АБЫЧНЕНКА

Касцюмы

ЖАНА ЧАХОЎСКАЯ

ІРЫНА САНЬКО

Музычнае афармленне

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

Святло

АЛЯКСАНДР ГАРЦУЕЎ

Асістэнт рэжысёра

ДАР'Я АНДРЭЕВА



РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:

Сеньёра Эухенія Бальбоа (Бабуля)

народная артыстка Беларусі

БЭЛА МАСУМЯН

Сеньёр Фернанда Бальбоа (Дзядуля)

УЛАДЗІМІР УШАКОЎ

Ізабэла

ВІЯЛЕТА САРВІРАВА

Маўрысьё

СЯРГЕЙ САВЯНКОЎ

ВАСІЛЬ БОЙДАК

Хенавева

ІРЫНА СКАРАБАГАТАВА

Іншы

ВАДЗІМ ГАЙДУКОЎСКІ

ВАСІЛЬ БОЙДАК



ГАЛЕРЭЯ


ПРЭСА

  • СЧАСТЬЕ ЕСТЬ. ГЛАЗАМИ КРИТИКА // Рэспубліка №87 (6735) 13.05.2017 / Автор Т.Орлова
Скачать
РЭСП 13.05.2017.pdf
Adobe Acrobat документ 811.8 KB