БІЯГРАФІЯ



ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

рэжысёр, акцёр, радыёжурналіст, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно

 

Нарадзіўся 30 красавіка 1984 года ў г.п. Лоеў Гомельскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).

 

У 1999-2000 гг. вучыўся ў Лоеўскім педагагічным вучылішчы (цяпер - Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж) на спецыялізацыі “Настаўнік пачатковых класаў”.

 

З 2001 па 2002 гг. – мастацкі кіраўнік Лоеўскага народнага тэатра “Адлюстраванне” РДК.

 

У 2006 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў / акцёрскае аддзяленне (творчая майстэрня народнага артыста Беларусі, прафесара Валерыя Раеўскага і заслужанага артыста РБ, прафесара Фамы Варанецкага).

 

У 2009 г. скончыў курсы павышэння кваліфікацыі на тэму “Культура i тэхніка мовы радыёжурналіста ў эфiры” на базе Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

 

У 2016 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў / рэжысёрскае аддзяленне (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, прафесара Мікалая Пінігіна). Дыпломны спектакль - "Браты і Ліза" паводле аднайменнай п'есы А.Казанцава на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (прэм'ера - 16 сакавіка 2016 г.).

 

З 2005 па 2011 гг. – акцёр Нацыянальнага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.

 

У 2011-2012 гг. - акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

 

У 2007-2010 гг. – працаваў выкладчыкам сцэнічнай мовы і майстэрства акцёра ў Дзіцячым музычным тэатры “Рэвю” Наталлі Раманавай і ў народным тэатры-студыі моды “Авантаж” пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, а ў 2012 г. выступіў у якасці куратара-выкладчыка секцыі "Драма/Майстэрства акцёра" у эксперыментальным творчым праекце BackStage (4-16 верасня 2012, Мінск, Беларусь).

 

З 2008 г. супрацоўнічаў з рознымі радыёстанцыямі г. Мінска ў якасці рэдактара, аўтара і вядучага праграм ("Рокс-М", "Радыюс-FM", "NETradio", Радыё "Мінск", 1 канал Беларускага радыё, Радыё "Беларусь").

 

З 2013 г. - аўтар і вядучы праграм на Радыё "Сталіца".

 

У якасці акцёра і вядучага супрацоўнічаў з тэлеканаламі "Лад", "Белсат", "Беларусь-1", "Беларусь-2", "Беларусь-3".

 

Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных і драматургічных лабараторый.

 

Дыпламант фестывалю “Чытаюць і спяваюць акцёры тэатра i кіно” (г. Мiнск, 2005 г.); дыпламант фестывалю авангардных тэатраў “Крылы” (г. Рокішкіс, Літва, 2006 г. – спектакль “П’яны Анёл” паводле п’есы Л.М.Талстога “Жывы нябожчык”, дзе выконваў ролю Федзі Пратасава); удзельнік фестывалю сучаснага моладзевага мастацтва "Маё Я" з праграмай "Істэрыка" паводле А.М.Вярцінскага і з уласнымі творамі сумесна з гуртом "КоZье молоко" (г. Мінск, 2009 г.).

 

Адзначаны Падзякай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь "За высокі прафесіяналізм, узорнае выканне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі" (2017 г.).

 

Сярод рэжысёрскіх прац: "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі" С.Пясецкага і "Войцэк" Г.Бюхнера ў Тэатры-студыі імя Е.Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; "Браты і Ліза" А.Казанцава ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры; "Шчасце ёсць!" паводле п'есы А.Касоны "І паміраючы дрэвы стаяць" у мінскім Сучасным мастацкім тэатры; "Метад" па п'есе Ж.Гальсэрана "Метад Гранхольма" ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры.